https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют па выніках таргоў


18 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0099 рубля (0,41%) і склаў 2,4311 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,003 рубля (0,15%) да 1,9933 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0173 рубля і склаў 3,5113 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту раніцай у чацвер нязначна знізіліся, але трымаюцца вышэй за 69 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 16,72 капейкі, склаўшы 56,7597 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2018
 
Дата публикации:18.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:578
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии