https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Унікальны інтэрактыўны макет Крэўскага замка прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі


Аб гэтым паведаміў куратар праекта намеснік дырэктара музея Аляксандр Храмой.
Прэзентацыя ўнікальнага інтэрактыўнага макета Крэўскага замка - новага праекта з серыі VKL3D "Апыніся ў сэрцы гісторыі!", створанага з выкарыстаннем тэхналогіі 3D-друку, пройдзе 25 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. 

"Крэўскі замак. Якія думкі прыходзяць у галаву, калі вы чуеце гэту назву? Імёны старажытных князёў, баі, бітвы, асады? Спадзяёмся, вы бачылі руіны некалі непрыступных сцен і вартавых вежаў. Магчыма, калі-небудзь мы ўбачым Крэўскі замак у яго ранейшай велічы. А пакуль "пабываць" у ім можна пры дапамозе макета. Наш музей сумесна са спецыялістамі кампаніі "Палімедыя" прадставіць зусім новы падыход да рэканструкцыі архітэктурных помнікаў на прыкладзе інавацыйнага макета Крэўскага замка. Вялікую ролю ў паспяховай рэалізацыі гэтага праекта адыгралі стваральнік серыі VKL3D мастак Ахрэм Белабровік і навуковы кансультант Андрэй Шулаеў, на падставе гістарычных, археалагічных і архіўных даследаванняў якога стваралася мадэль замка", - расказаў куратар.

Макет Крэўскага замка - сапраўдны твор мастацтва, рэалізаваны з выкарыстаннем перадавых тэхналогій, дакладная 3D-мадэль. Для друку выкарыстоўвалася некалькі 3D-прынтараў, а агульны час работы склаў 180 гадзін, дакладнасць друку дасягнула 0,004 мм. Дасканалае дэкарыраванне зрабіла пластык вельмі падобным на сапраўдныя камень, зямлю, ваду.

Унікальным макет Крэўскага замка робіць яго інтэрактыўнасць. "Паглядзім на яго праз камеру планшэта: загарэліся факелы, пайшоў дым з труб, з`явіліся тыя, хто жыве ў замку. Дапоўненая рэальнасць - тэхналогія, што развіваецца сямімільнымі крокамі, і аўтары праекта хочуць даць ёй дарогу ў музеі, адукацыю, мастацтва", - адзначыў Аляксандр Храмой.

20 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:349
 
Ключевые слова:
Замки Беларуси Крэва Музеи
 
 


Комментарии