https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Паэтычныя майстэрні з вядомымі літаратарамі ўпершыню пройдуць на "Вялікай бард-рыбалцы"


Міжнародны музычны фестываль "Вялікая бард-рыбалка", які пройдзе 26-28 ліпеня ў п.Грудзічына Быхаўскага раёна, запускае новы праект - "Паэтычныя майстэрні" ад Міжнароднай літаратурнай прэміі "Антонаўка 40+", паведамілі ў аргкамітэце творчага праекта.
Майстэрні пачнуць работу 26 ліпеня ў 14.00 у лагеры "Сваё асяроддзе", у раёне лясной сцэны. Іх будуць праводзіць члены аргкамітэта і журы прэміі "Антонаўка 40+" - вядомыя літаратары: Вольга Анікіна і Дзмітрый Легеза (Санкт-Пецярбург), Ірына Карэніна і Алесь Емельянаў-Шыловіч (Мінск).

Для ўдзелу ў майстар-класах неабходна прыслаць падборку вершаў - не менш за пяць, але не больш за дзесяць твораў на адрас antonovkaprize@gmail.com з абавязковай паметкай "Для ўдзелу ў паэтычнай майстэрні".

Таксама ўдзельнік можа зарэгістравацца на месцы, прадаставіўшы раздрукаваную падборку вершаў (не менш за тры экзэмпляры). У час майстэрняў удзельнікі будуць чытаць свае творы і атрымаюць кансультацыю прафесійных літаратараў. Іх разаб`юць на групы, у кожнай тайным галасаваннем удзельнікаў будуць вызначаць фіналістаў.

Кіраўнікі майстар-класаў таксама маюць права адабраць аднаго-трох аўтараў, якія потым прымуць удзел у вячэрняй канцэртнай праграме. Іх адзначаць спецыяльнымі дыпломамі і ўручаць памятныя сувеніры.

"Паэтычныя майстэрні - вельмі важная і даўно запланаваная намі гісторыя, на якую проста не хапала сіл, - адзначылі субяседнікі. - Напэўна, да юбілейнага, дзясятага фестывалю так сышліся зоркі, што ў праекта з`явіліся кіраўнікі ў асобе вядомых літаратараў, якія гатовы прадаўжаць і развіваць гэта пачынанне на бард-рыбалцы. Дарэчы, суарганізатарам і старшынёй журы майстэрняў стане мінчанка Ірына Карэніна: паэт, крытык, журналіст, рэдактар паэтычных кніг. Яна з`яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтарам шасці паэтычных кніг і заснавальніцай Міжнароднай літаратурнай прэміі "Антонаўка 40+".
_____________________________________________

"Вялікая бард-рыбалка" стартавала ў 2010 годзе і стала візіткай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За дзевяць гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі.

Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат", афіцыйны партнёр - булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", інфармацыйныя партнёры - БЕЛТА, "СБ. Беларусь сегодня", "Альфа Радыё", тэлеканал СТБ, тэлерадыёкампанія "Магілёў" і інфармацыйнае агенцтва "Магілёўскія ведамасці".


12 ліпеня 2019, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Магілёўшчына "Вялікая бард-рыбалка"
 
 


Комментарии