https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вольфавіч: Пытанні экалагічнай бяспекі выходзяць на першае месца ў свеце


Супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі на чале з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам высадзілі сёння лясныя культуры хвоі і бярозы ў Станькаўскім лясніцтве Мінскага лясгаса
«Беларусь асацыюецца ва ўсім свеце з выдатнымі лясамі, азёрамі, рэкамі. Гэта брэнд нашай краіны, гонар кожнага беларуса. Больш за 40% тэрыторыі рэспублікі складаюць лясныя масівы. Гэта залог экалагічнай бяспекі як нашай краіны, так і Еўропы ў цэлым», — сказаў Аляксандр Вольфавіч.

Паводле яго слоў, сёння ва ўсім свеце пытанні экалагічнай бяспекі выходзяць на першае месца. Гэта забруджванне навакольнага асяроддзя, змяненне экалогіі, клімату, высечка лясных масіваў, асушэнне азёр, вылоўліванне рыбы, знішчэнне жывёл і г. д. «У нашай краіне гэтым пытанням надаецца вялікая ўвага. У прыватнасці, урадам, кіраўніком дзяржавы, Міністэрствам лясной гаспадаркі прымаюцца розныя меры. Выпрацаваны цэлыя праграмы, толькі малая крыха гэтага — штогадовае правядзенне Тыдня лесу, які ў Беларусі арганізуецца ўжо ў 14-ы раз. Толькі ў мінулым годзе было высаджана больш за 23 млн дрэў. Калі кожны грамадзянін нашай краіны пасадзіць вясной хаця б адно дрэва — гэта ўжо будзе адчувальны ўклад у павышэнне нашага дабрабыту, паляпшэнне экалагічнай бяспекі», — канстатаваў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі з 3 па 10 красавіка. У гэтым годзе яна прымеркавана да Года народнага адзінства.

Месца правядзення акцыі — аб’екты ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Добраахвотнікі могуць пасадзіць дрэва, закласці памятную алею, сквер, прывесці ў парадак месцы адпачынку ў лесе.

У 2020 годзе новы лес быў створаны на плошчы каля 5,5 тыс. га. Усяго работы былі арганізаваны на 2332 аб’ектах.

Галоўная мэта акцыі «Тыдзень лесу» — прыцягнуць увагу да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем.

Звязда, 10 красавіка 2021
 
Дата публикации:10.04.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Акция Неделя леса Экология
 
 


Комментарии