https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У палон з "Азоўсталі" здаліся амаль 2 тысячы баевікоў


Рэшткі ўкраінскай групоўкі аказаліся заблакаірваныя на металургічным камбінаце ў сярэдзіне красавіка. Многія з іх даволі працяглы час знаходзіліся без прадуктаў харчавання і вады.
Больш за 1900 украінскіх нацыяналістаў, якія хаваліся на марыупальскім заводзе "Азоўсталь", здаліся ў палон, заявіў у пятніцу кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.

"На гэты момант склалі зброю 1908 чалавек", - канстатаваў генерал арміі.

Паводле яго слоў, блакіраванне металургічнага камбіната працягваецца, там яшчэ знаходзяцца ўкраінскія баевікі. Пры гэтым з тэрыторыі завода эвакуіраваны мірныя грамадзяне, якіх утрымлівалі нацыяналісты. Па даных расійскага вайсковага ведамства, выратаваны 177 чалавек, з іх 85 жанчын і 47 дзяцей.

Раней у Мінабароны РФ заяўлялі, што здача палон украінскіх вайскоўцаў з "Азоўсталі" пачалася з 16 мая. За першыя суткі з тэрыторыі завода выйшла 265 чалавек, 18 мая – 694, 19 мая – 771.

Планы на "Азоўсталь"

Кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін раней заяўляў, што чакае завод у Марыупалі пасля таго, як адтуль выйдуць усе нацыяналісты.

Паводле яго слоў, прадпрыемства будзе поўнасцю знесена, а на яго месцы пабудуюць тэхнапарк і жылы раён. Таксама, магчыма, тут разаб’юць паркавую зону.

Што да металургічнага завода імя Ільіча, то ён будзе адноўлены, падкрэсліў Пушылін.

Мінск, 20 мая 2022
Sputnik
 
Дата публикации:20.05.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Украина Война Мариуполь Азовсталь
 
 


Комментарии