https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 20 лістапада 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 41 дзень.
Якія падзеі адбыліся 20 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 лістапада

У 1985 годзе кампанія Microsoft упершыню прадставіла аперацыйную сістэму з назвай Windows — Microsoft Windows 1.0.

Хто нарадзіўся 20 лістапада

1899 год: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, крытык, драматург, аўтар гімна БССР.
1901 год: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік.
1948 год: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса.
1962 год: Міхаіл Баразна, беларускі мастак, мастацтвазнаўца.

Таксама у гэты дзень нарадзіліся шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф, амерыканскі астраном Эдвін Хабл, савецкая і расійская балерына Мая Плісецкая і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

20 лістапада ў народным календары

У гэты дзень у народзе шануюць памяць пакутніка Фядота Анкірскага.

На рэках працягваўся ледастаў. У народзе казалі: "Фядот на раку вядзе лёд". Святы Фядот лічыўся таксама заступнікам жаночага рукадзелля, таму ў гэты дзень перад тым, як садзіцца ткаць, жанчыны маліліся яму.

Калі ў гэты дзень на дарогах галалёд, маразы будуць доўга. Калі пайшоў снег, вясной будзе паводка.

Sputnik, 20 лістапада 2023

 
Дата публикации:20.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:153
 
Ключевые слова:
Ноябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии