https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Краснадары адкрыецца аддзяленне пасольства Беларусі ў Расіі


Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой.
Адкрыццё ў Краснадары аддзялення пасольства ў РФ у тэрмін да 1 студзеня 2024 года прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 804 ад 20 лістапада 2023 года. "Прэм`ер-міністрам падпісана гэта пастанова. Па дамоўленасці з губернатарам цяпер будзе ажыццёўлены падбор будынка. Пакуль плануецца, што будзе працаваць адзін дыпламат - кіраўнік аддзялення пасольства", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне аддзялення пасольства ў Краснадары ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

У ліпені старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне аб адкрыцці ў Краснадары аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі. Тады тэрміны не ўдакладняліся.

У кастрычніку Дзмітрый Крутой анансаваў хуткае адкрыццё генконсульстваў Беларусі ў трох расійскіх гарадах - Калінінградзе, Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе. "Але паступова мы ўсе нашы аддзяленні перавядзём у статус генконсульства, а колькасць іх падвоім. Задача - каб у нас было 20 аддзяленняў, якія ахоплівалі б тры-чатыры расійскія рэгіёны. Гэта аптымальная схема з улікам цяперашняга ўзроўню нашых адносін", - заяўляў тады ён.

Як паведамлялася, прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Краснадар. Гэта першы пункт маршруту беларускай урадавай дэлегацыі ў рамках паездкі па расійскіх рэгіёнах.

21 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2023
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Посольство Краснодар
 
 


Комментарии