https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 лістапада 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 44 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 лістапада

У 1370 годзе кароль Людовік Венгерскі стаў каралём польскім.
З 1939 года адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў (Міжнародны дзень студэнтаў)

Хто нарадзіўся 17 лістапада

1828 год: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат.
Таксама у гэты дзень нарадзіліся нямецкі матэматык Аўгуст Фердынанд Мёбіус і французская актрыса Сафі Марсо.

17 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шанавалі памяць святапакутнікаў Нікандра і Ерамея – вучняў і паслядоўнікаў апостала Ціта.

У народзе існавала выслоўе: "Ярома, сядзі дома". Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень асаблівы разгул нячысцікаў, якія блукаюць па вуліцах і намагаюцца зайсці ў дом, каб скрасці адтуль вугольчык. 17 лістапада нікому нельга было даваць вугалю або агню, таму што можна было страціць сваё шчасце.

Калі на Ярому туман, гэта значыць, будзе адліга. Шэрань на дрэвах і траве, наадварот, прадвяшчае маразы. Калі выпала шмат снегу, будзе добры ўраджай азімых.

Sputnik, 17 лістапада 2023
 
Дата публикации:17.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Ноябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии