https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік СААЗ: крызіс у Газе – гэта крызіс для ААН і для чалавецтва


Гебрэйесус усумніўся ў карыснасці ААН і заявіў, што адных размоў, рэзалюцый і заяў недастаткова.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый была створана для таго, каб садзейнічаць міру ва ўсім свеце, аднак узнікае пытанне ў яе актуальнасці, калі ААН не ў стане спыніць разню ў сектары Газа, заявіў у пасланні Генасамблеі ААН кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэйесус.

Ён падкрэсліў, што крызіс у Газе стаў сур’ёзным выпрабаваннем для ААН і для краін, якія ў яе ўваходзяць.

"Калі вы як дзяржавы-члены ААН не хочаце ці не можаце спыніць гэта кровапраліцце, тады мы павінны спытаць: для чаго існуе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый?" - задаў пытанне Гебрэйесус.

Кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што тое, што адбываецца ў сектары Газа, – гэта крызіс для ААН і крызіс для чалавецтва, таму "размоў, рэзалюцый і заяў недастаткова".

У сваім пасланні Гебрэйесус звярнуўся з заклікам да дзяржаў-членаў ААН забяспечыць бесперашкодны доступ для дастаўкі гуманітарнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву Газы.

Эскалацыя канфлікту

Чарговая эскалацыя палесціна-ізраільскага канфлікту адбылася 7 кастрычніка гэтага года пасля таго, як ХАМАС нанёс беспрэцэдэнтны ракетны ўдар па Ізраілі. У адказ Тэль-Авіў аб’явіў аб пачатку аперацыі "Жалезныя мячы" ў сектары Газа.

У канцы кастрычніка Ізраіль перайшоў да наземнай фазы сваіх дзеянняў у анклаве – Газу акружылі сухапутныя сілы ЦАХАЛ, фактычна анклаў апынуўся падзеленым на паўднёвую і паўночную часткі.

Колькасць загінулых пры ізраільскіх ударах па сектары Газа, паводле звестак медыяофіса анклава, ужо перавысіла 12 тысяч чалавек, з іх 5 тысяч – гэта дзеці. Колькасць зніклых без вестак, у тым ліку пад заваламі, перавысіла 3 750 чалавек.

З 7 кастрычніка ў Ізраілі, паводле звестак мясцовых улад, загінулі каля 1,2 тысячы чалавек, у тым ліку грамадзянскіх асоб, салдат, іншаземцаў і рабочых, пацярпелі – звыш 5 тысяч.

Палесціна-ізраільскі канфлікт звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў і ўжо шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружанасці і боестыкненняў у рэгіёне. Рашэннем ААН пры актыўнай ролі СССР у 1947 годзе было вызначана стварэнне дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, але створана была толькі ізраільская.

Мінск, 18 лістапада 2023
Sputnik
 
Дата публикации:18.11.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:75
 
Ключевые слова:
Израиль Палестина Война ООН
 
 


Комментарии