https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ключавыя філасофскія праблемы сучаснасці абмяркуюць у НАН


Міжнародная навуковая канферэнцыя «Інтэлектуальная культура Беларусі: гуманітарная бяспека ва ўмовах глабальных выклікаў» пройдзе 16-17 лістапада ў Акадэміі навук.
Яна працягвае серыю штогадовых мерапрыемстваў Інстытута філасофіі НАН Беларусі, прымеркаваных да Сусветнага дня філасофіі ЮНЕСКА (адзначаецца ў трэці чацвер лістапада) і прысвечана раскрыццю і папулярызацыі інтэлектуальнай культуры Беларусі ў разнастайнасці яе гісторыка-навуковых, філасофскіх і сацыяльна-каштоўных праяў.

Праблематыка канферэнцыі 2023 года арыентавана на выяўленне ролі і месца інтэлектуальнай культуры ў забеспячэнні гуманітарнай бяспекі і ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, што асабліва важна ва ўмовах турбулентнай сацыяльнай дынамікі сучаснасці.

У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя, прадстаўнікі экспертнай супольнасці, выкладчыкі, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі, Расіі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Казахстана, Узбекістана, Сербіі, Азербайджана.

У праграме — пленарнае пасяджэнне і работа пяці секцый: «Сацыядынаміка, устойлівае развіццё і гуманітарная бяспека ў лічбавую эпоху»; «Інтэлектуальная гісторыя Беларусі і сусветная філасофская думка: нацыянальны, еўразійскі, універсальны кантэксты»; «Філасофскае і этыка-эстэтычнае асэнсаванне праблем культуры, навукі, адукацыі і выхавання ў кантэксце забеспячэння гуманітарнай бяспекі»; «Станаўленне сучаснай навуковай карціны свету: трансдысцыплінарны сінтэз, гуманітарны кантэкст»; «Канцэптуальнае і праблемнае поле, сучасныя парадыгмы рэлігіязнаўства і філасофіі рэлігіі».

Адбудзецца таксама абмеркаванне ключавых філасофскіх праблем сучаснасці ў рамках работы шасці круглых сталоў: «Этычныя прынцыпы прымянення біямедыцынскіх ведаў»; «Беларусь і Кітай у сістэме глабальнага партнёрства»; «Уклад інтэлектуалаў у постканфліктнае развіццё: педагогіка, філасофія, культура»; «Тэхна- і медыясфера грамадства як фактары сацыялізацыі і выхавання падрастаючага пакалення: сацыяльна-філасофскі аналіз» і іншыя.

Азнаёміцца з матэрыяламі і праграмай канферэнцыі можна на сайце Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 лістапада 2023
 
Дата публикации:12.11.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Конференция Академия наук ЮНЕСКО Глобальные проблемы
 
 


Комментарии