https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Орда: Сіла беларусаў — у стваральнай працы


У вёсцы Селішча, ў Слуцкім раёне прайшла чарговая акцыя «Мы разам — за Беларусь!».
На ўшанаванне працоўных дынастый, найлепшых работнікаў розных галін, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў, ветэранаў працы і проста таленавітых людзей – усіх тых, хто працуе сумленна, скіравана акцыя «Мы разам — за Беларусь!», якая стала для прафсаюзаў краіны добрай традыцыяй. Яна ўжо прайшла ў 300 гарадах рэспублікі і прыцягнула больш як мільён удзельнікаў. Сёлета праект стартаваў напярэдадні Дня народнага адзінства і працягнецца да канца года, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чарговым месцам правядзення акцыі стала вёска Селішча, што ў Слуцкім раёне. Паколькі мерапрыемства адбылося незадоўга да будучага Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, які мае адбыцца 19 лістапада, галоўнымі яго героямі сталі сяльчане. Прафсаюзы падзякавалі ім за напружаную працу і ўзнагародзілі найлепшых.

— Мяняецца фармат нашай народна-патрыятычнай акцыі, кожны раз мы прыўносім нешта новае, шукаем і рэалізуем цікавыя формы і ідэі, але пры гэтым ніколі не губляем сутнасць праекта. Яго назва гаворыць сама за сябе: «Мы разам — за Беларусь!», — адзначыў Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). — Мы разам будуем і развіваем нашу краіну. Мы разам адказваем за нашу агульную будучыню. На Слуцкай зямлі мы яшчэ раз дзякуем усім, хто сумленна працуе. Мы разам, каб яшчэ раз пацвердзіць, што наша з вамі галоўная каштоўнасць і сіла — менавіта ў стваральнай працы. У нашых каранях закладзена імкненне сваёй працай забяспечваць сваю сям’ю, рабіць нашу краіну лепшай і дамагацца ўсяго, разлічваючы толькі на ўласныя сілы і магчымасці. А для прафсаюзаў галоўнае — падтрымліваць людзей ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.

Кіраўнік ФПБ дадаў, што ў межах акцыі працягваецца яшчэ адна добрая традыцыя — рэалізуецца ініцыятыва, распачатая летась сумесна з «Патрыётамі Беларусі», па алічбоўцы інфармацыі пра гістарычныя і памятныя мясціны краіны, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне:

— Каля такіх мясцін уладкоўваюцца інфармацыйныя таблічкі з QR-кодамі. І гэта наш агульны ўнёсак у захаванне гістарычнай памяці і яшчэ адзін напамін, што карані нашай незалежнасці як раз у тых далёкіх днях, што тады наш народ перамог менавіта дзякуючы адзінству. Гэта ўрок усім наступным пакаленням: разам змагацца, разам працаваць і разам перамагаць.

Ірына Сідарок
Звязда, 11 лістапада 2023
 
Дата публикации:11.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Акция Патриоты Беларуси
 
 


Комментарии