https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У краіну ў рамках праекта «Беларускі ваяж» прыбудзе юбілейны круізны цягнік з расійскімі турыстамі


4 лістапада ў рамках праекта «Беларускі ваяж» турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прыме дзясяты рэйс круізнага цягніка, якім у нашу краіну прыбудуць 100 расійскіх турыстаў.
У праграме двухдзённага знаходжання прадугледжаны пазнавальныя экскурсіі, знаёмства з беларускімі славутасцямі, культурай і традыцыямі, а таксама дэгустацыі страў нацыянальнай кухні.

Так, у Брэсце ў праграму ўключана аглядная экскурсія па горадзе, наведванне Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», экскурсія ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча», а таксама прагулкі па гістарычным цэнтры.

У Мінску для турыстаў правядуць экскурсію па горадзе, а таксама арганізуюць наведванне замкавых комплексаў «Мір» і «Нясвіж».

Міжнародны сумесны праект ААТ «Расійскія чыгункі» і Беларускай чыгункі «Беларускі ваяж» стартаваў у жніўні 2022 года. За гэты час было арганізавана дзевяць рэйсаў турыстычных цягнікоў, якія перавезлі больш за 2,7 тысячы пасажыраў.

У планах на 2024 год працяг развіцця праекта, уключэнне ў праграму новых турыстычных аб’ектаў і славутасцей, у тым ліку экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы, якія з’яўляюцца брэндамі Беларусі.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:30.10.2023
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:415
 
Ключевые слова:
Россия Белорусский вояж Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии