https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 3 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 89 дзён.
У гэты дзень у 1906 годзе міжнародным сігналам бедства быў зацверджаны сігнал SOS. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 кастрычніка

У 1922 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча.
У 1942 годзе пачаў дзейнічаць Мінскі міжраённы падпольны камітэт КП(б)Б.

Хто нарадзіўся 3 кастрычніка

1458 год: Казімір Казіміравіч, сын караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, прылічаны да святых каталіцкай царквой.
1897 год: Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Сяргей Ясенін і французскі пісьменнік Луі Арагон.

3 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Яўстафія Плакіды, яго жонкі і дзяцей.

У народзе гэты дзень называўся Астафій вятрак. Адзначалі свята млынароў: звычайна аднавяскоўцы прыносілі ім нешта ў падарунак – мёд, агародніну. У гэты перыяд пачыналі малоць зерне новага ўраджаю.

Асабліва назіралі 3 кастрычніка за ветрам: калі ён дзьмуў з поўначы – блізка маразы, а калі з поўдня – будзе яшчэ трымацца цяпло. Заходні вецер нёс дажджы, а ўсходні абяцаў добрае надвор`е.

Sputnik, 3 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:03.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:114
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии