https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДБ абнародаваў позвы ўдзельнікам "плюшавай бамбардзіроўкі"


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі на сваім сайце 10 жніўня абнародаваў англамоўныя позвы грамадзянам Швецыі, якія бралі ўдзел у "плюшавай бамбардзіроўцы".
У позвах Ханне Ліне Фрэй, Перу Кромвелу і Томасу Мазэці гаворыцца: "У адпаведнасці з артыкулам 216 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вам трэба з`явіцца ў следчы аддзел КДБ (пр. Незалежнасці, 17, Мінск, Беларусь) для ўдзелу ў следчых дзеяннях (допыце) на працягу 10 дзён. Вам трэба праінфармаваць КДБ пра свой прыезд. Пры вас павінен быць пашпарт або іншы дакумент, што сведчыць асобу. Адмова або ўхіленне сведак або пацярпелых ад дачы паказанняў падчас папярэдняга следства або дазнання караецца штрафам, або папраўчымі работамі тэрмінам да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці месяцаў у адпаведнасці з арт. 402 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Заўвага: у выпадку адсутнасці або няяўкі без паважлівай прычыны следчы пракуратуры і суд могуць падвергнуць яго прыводу (арт. 130 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Следчы КДБ П.Цярнаўскі".

Якім чынам перададзены або будуць перададзены позвы, не паведамляецца.

10 жніўня цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ паведаміў, што камітэт настойвае на прыбыцці ўдзельнікаў "плюшавай бамбардзіроўкі" ў Мінск для правядзення вочных ставак і гарантуе "выкананне іх правоў у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам".

Тлумачачы фразу адносна гарантавання выканання правоў падданых Швецыі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, начальнік ЦІГС КДБ Аляксандр Антановіч заявіў БелаПАН, што размова ідзе ў тым ліку пра тое, што "ў Беларусі і беларускія грамадзяне, і іншаземцы абсалютна роўныя".

Па выніках вочных ставак будзе ўнесена яснасць ва ўстанаўленні ролі кожнага з фігурантаў, якія бралі ўдзел у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі, і іх памагатых, прынята канчатковае працэсуальнае рашэнне ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія праходзяць па крымінальнай справе, сказаў Антановіч.

Як паведамлялася раней, у інтарэсах высвятлення ўсіх акалічнасцяў незаконнага перасячэння мяжы Камітэтам дзяржбяспекі ў кампетэнтныя органы Літвы і Швецыі адпраўлены просьбы аб аказанні прававой дапамогі ў расследаванні крымінальнай справы.

Камітэтам распачата і расследуецца справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 371 КК, па факце незаконнага перасячэння 4 ліпеня дзяржаўнай мяжы Беларусі падданымі Швецыі на лёгкаматорным самалёце.

Па падазрэнні ў дапамаганні ва ўчыненні згаданага злачынства былі затрыманыя грамадзяне Беларусі Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў, якім выстаўлена абвінавачанне па ч. 6 арт. 16 (дапамаганне ва ўчыненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі) КК.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2012

 
Дата публикации:10.08.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2485
 
Ключевые слова:
Плюшевый десант Беларусь-Швеция Дипломатия Провокация Следствие
 
 


Комментарии