https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пашырыць сваю прысутнасць у складзе Часовых сіл ААН у Ліване


Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў указ № 353 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2010 года № 400".
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дакументам прадугледжваецца павелічэнне колькасці беларускага кантынгенту ў складзе Часовых сіл ААН у Ліване (ЧСААНЛ) з 9 да 11 чалавек. Дадаткова будуць адпраўлены два медработнікі, каб сфарміраваць нацыянальную медыцынскую брыгаду ў шпіталі ЧСААНЛ. Адпаведная прапанова паступіла беларускаму боку ад Сакратарыята ААН.

Нагадаем, у канцы чэрвеня была інфармацыя пра тое, што ў адпаведнасці з указам №" 400 у складзе Часовых сіл ААН у Ліване праходзяць службу тры беларускія грамадзяніны — афіцэр штаба міратворчага кантынгенту, а таксама два ўрачы медыцынскага шпіталю місіі ў горадзе Накура. Падчас ратацыі 23 студзеня гэтага года ў Ліван адправіўся падпалкоўнік Юрый Малы. Ён выконвае абавязкі афіцэра штаба, які адказвае за арганізацыю ўзаемадзеяння камандавання місіі з кіруючым складам узброеных сіл Лівана, а таксама падрыхтоўку і правядзенне адпаведных сустрэч.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась заявіў журналістам, што краіна гатова пашырыць свой удзел у Часовых сілах ААН у Ліване.

Зараз беларускі бок гатовы адправіць у Ліван яшчэ 11 медыцынскіх работнікаў для стварэння паўнацэннай медыцынскай брыгады і шэсць афіцэраў па ўзаемадзеянні. Гэта пытанне прапрацоўваецца з інданезійскім бокам, які адказвае ў місіі за гэту дзейнасць.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012
 
Дата публикации:03.08.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2162
 
Ключевые слова:
Беларусь-ООН Ливан Миротворческий контингент
 
 


Комментарии