https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сусветным вебаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў БДУ падняўся на 248 пазіцый і заняў 595-е месца


У сусветным вебаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў (Webometrics Ranking of World Universities) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падняўся на 248 пазіцый і заняў 595-е месца.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, рэйтынг складаецца восьмы год іспанскай даследчай лабараторыяй Laboratorio de Internet і абнаўляецца двойчы ў год: у студзені і ліпені.

У яго апошняй рэдакцыі прааналізавана 20 тыс. 745 універсітэтаў з прыкладна 30 тыс. сусветных універсітэтаў. Выніковы рэйтынг разлічваецца як сярэднеўзважанае чатырох паказчыкаў: "бачнасць", "памер", "спецыяльныя файлы" і "навуковыя публікацыі".

Сярод універсітэтаў краін СНД БДУ падняўся на чацвёртае месца, прапусціўшы наперад толькі тры расійскія ўніверсітэты: МДУ (176), Санкт-Пецярбургскі (494) і Томскі (521) універсітэты.

На першых месцах рэйтынгу традыцыйна размясціліся Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі ўніверсітэт.

Як адзначаюць у прэс-службе БДУ, у апошнія тры гады сусветны рэйтынг ВНУ пастаянна расце. Так, у ліпені 2009 года ўніверсітэт займаў 1 тыс. 916-ю пазіцыю, у студзені 2010-га — 1 тыс. 732-ю, у ліпені 2010 года — 1 тыс. 476-ю, у ліпені 2011 года — 1 тыс. 208-ю, у студзені 2012 года — 843-ю, а гэтым летам апынуўся на 595-м месцы.

Нагадваецца таксама , што, згодна з рэйтынгам вядомага брытанскага агенцтва QS (QS World University Rankings), восенню 2011 года БДУ ўвайшоў у ТОП-700 найлепшых універсітэтаў свету і знаходзіцца ў групе ВНУ, якія займаюць 501—550-ю пазіцыі.

"Такім чынам, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт уваходзіць у два працэнты найлепшых універсітэтаў свету", — робіць выснову прэс-служба БДУ.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2012
 
Дата публикации:01.08.2012
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1927
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Образование в Беларуси Рейтинг
 
 


Комментарии