https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына: Мы — салдаты Радзімы


Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла 27 ліпеня журналістам, што не будзе выказваць сваё меркаванне адносна рашэння кіраўніцтва краіны запрасіць для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі місію БДІПЧ АБСЕ.
"Я не маю права выказваць сваё меркаванне па гэтым пытанні. Мы — салдаты Радзімы. Калі яна скажа, што прыезд назіральнікаў карысны для краіны, то ЦВК будзе выконваць гэта рашэнне", — заявіла Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янез Лянарчыч "быў шакаваны" нядаўнімі выказваннямі сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка. "Ён не чакаў такога парушэння субардынацыі", — адзначыла яна.

Як раней паведамляў БелаПАН, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што яго можна "запісаць у апазіцыянеры", але ён "унутрана не згодны з запрашэннем місіі назіральнікаў ад АБСЕ". Лазавік заявіў, што "зняверыўся ў аб`ектыўнасці заключэнняў місіі АБСЕ".

"Прэзідэнцкія выбары 2010 года былі высока ацэненыя практычна ўсімі назіральнікамі. У папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ нават было напісана, што працэс галасавання праходзіць добра. Але затым усе станоўчыя моманты былі выкінутыя, а пакінуты толькі негатыў. Еўрачыноўнікі сфальсіфікавалі вынікі назірання, замяніўшы іх палітызаванымі ацэнкамі. Яны ацэньвалі не вынікі выбараў, а далі палітычную ацэнку мерапрыемству "Плошча", — сказаў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2012
 
Дата публикации:27.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2696
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели ОБСЕ
 
 


Комментарии