https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь стала касьмічнай дзяржавай з другой спробы


22 ліпеня ў 9.41 па беларускім часе з касмадрому Байканур быў запушчаны беларускі спадарожнік (разам з чатырма касьмічнымі апаратамі Расіі, Канады і Германіі).
У Менскім цэнтры кіраваньня палётам ужо атрымана першая інфармацыя са спадарожніка.

Сярод задач, якія будзе вырашаць Беларускі касьмічны апарат (БКА) — кантроль надзвычайных сытуацый, абнаўленьне мапаў, маніторынг навакольнага асяродзьдзя.

Першая спроба запусьціць беларускі спадарожнік была ў 2006 годзе. Аднак запуск штучнага спадарожніка Зямлі "БелКА" быў няўдалым. Праз 86 сэкундаў пасьля старту адмовіў рухавік ракеты-носьбіта "Дняпро", створанай на базе расейскай баявой міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты РС-20 "Ваявода" (паводле заходняй клясыфікацыі SS-18 "Сатана").

Гэтым разам выкарыстоўвалася ракета-носьбіт "Саюз-ФГ".

Паводле галоўнага канструктара беларускай касьмічнай сыстэмы Сяргея Залатога, у адрозьненьне ад першага пуску шасьцігадовай даўніны, калі ў Беларусі была толькі станцыя прыёму інфармацыі, цяпер створана поўнамаштабная структура для кіраваньня касьмічным апаратам.

Радыё Свабода, 22 ліпеня 2012
 
Дата публикации:22.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2356
 
Ключевые слова:
Космос Байконур Белорусский спутник
 
 


Комментарии