https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фільм «У тумане» паводле Быкава ўзяў чарговы прыз


Журы Адэскага кінафэстывалю прызнала найлепшым фільмам «У тумане» Сяргея Лазьніцы паводле аднайменнай аповесьці Васіля Быкава.
Раней гэты фільм перамог на кінафэстывалі ў Ерэване, атрымаў гран-пры кінафэствалю імя Таркоўскага «Люстэрка» у Іванаве, і ўзнагароду кінакрытыкаў  на фэстывалі ў Канах.

Сам рэжысэр Сяргей Лазьніца назваў гэты фільм драмай «пра чалавека, які спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах». Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню, якога вінавацяць у супрацоўніцтве з акупантамі, грае беларускі актор Уладзімір Сьвірскі.

У здымачнай групе працавалі беларусы, латышы, літоўцы, немцы, расейцы, палякі, румыны, чэхі. Бюджэт фільму — прыкладна 2 мільёны эўра.

Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.

Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся ў Кіеве, працаваў у Маскве, 10 гадоў таму эміграваў у Нямеччыну. Цяпер жыве ў Бэрліне.

Радыё Свабода, 22 ліпеня 2012
 
Дата публикации:22.07.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2252
 
Ключевые слова:
Кинематограф Фэст культуры Одесский кинофестиваль В тумане Василь Быков
 
 


Комментарии