https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламенцкая асамблея АБСЕ плануе накіраваць паўнавартасную місію па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі


Узначаліць місію старшыня камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ Матэа Мекачы (Італія), паведамляе прэс-служба арганізацыі.
"Мы пачынаем гэтую місію па назіранні за выбарамі з адкрытым сэрцам, працягваючы руку нашым сябрам з Беларусі, — заявіў Мекачы. — Мы вельмі спадзяемся ўбачыць значныя пазітыўныя зрухі ў параўнанні з мінулымі выбарамі, і што ўсе, уключаючы і тых, хто цяпер знаходзіцца пад дамашнім арыштам ці ў турме, атрымаюць магчымасць свабодна і без абмежаванняў узяць удзел у парламенцкіх выбарах".

Паведамляецца таксама, што дырэктар па праграмах ПА АБСЕ Ганна Чарнова ўваходзіла ў склад ацэначнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, якая 16—18 ліпеня знаходзілася ў Беларусі. Падчас сустрэч у Мінску службовыя асобы пацвердзілі сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з місіяй АБСЕ па назіранні за выбарамі ў адпаведнасці з афіцыйным запрашэннем, якое вітала удзел назіральнікаў ад АБСЕ, не абмяжоўваючы іх колькасць.

Удзельнікі ацэначнай місіі правялі сустрэчы са службовымі асобамі, адказнымі за выбары, парламентарыямі, прадстаўнікамі палітычных партый і рухаў (зарэгістраваных і незарэгістраваных), прэзідэнцкай адміністрацыі, міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі і юстыцыі, дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама з незалежнымі журналістамі і членамі няўрадавымі арганізацыямі.

Парламенцкая асамблея АБСЕ назірала за выбарамі ў Беларусі ў 1995, 2001, 2004, 2006, 2008 і 2010 гадах. З 2010 года, калі больш за 50 парламентарыяў узялі ўдзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі, ніводнаму з выбраных службовых асоб арганізацыі не быў дазволены доступ у Беларусь.

На падставе высноў ацэначнай місіі найбліжэйшым часам па пытанні свайго ўдзелу ў назіранні павінна вызначыцца БДІПЧ АБСЕ.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012
 
Дата публикации:20.07.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2830
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели ОБСЕ Права человека Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии