https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вандалы зноў сапсавалі помнік у Ваўкавыску


Памятны знак, усталяваны ў гонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, пацярпеў трэці раз. Невядомыя скралі дзяржальна аднаго з мячоў, што прымацаваны да каменнай стэлы.
— Мы не можам зараз нічога сказаць пра матывы гэтага ўчынку, бо невядомы тыя, хто яго здзейсніў. Быў гэта акт вандалізму, крадзеж ці яшчэ нешта, пакуль незразумела, — паведаміла карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Ваўкавыскага райвыканкама Святлана Вараніца. — Гэта ўжо трэці выпадак, калі помнік пашкодзілі. Летась спачатку гэтак жа знікла дзяржальна аднаго з мячоў, другі не прымусіў сябе чакаць. Што датычыць нядаўняга здарэння, дык супрацоўнікі ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна, побач з якім знаходзіцца памятны знак, заўважылі адсутнасць часткі аднаго з мячоў пасля выхадных. Цяпер вось дзяржальна адламалі, але ў мінулы раз здолелі выцягнуць і меч, што знаходзіцца ў камені.

Ва ўнітарным прадпрыемстве "Ваўкавыская камунальная гаспадарка", якое адказвае за памятны знак, вельмі занепакоены, што непрыемная сітуацыя паўтараецца:

— Пасля мінулай восені, каб заказаць і адліць у Лідзе новыя мячы і адрамантаваць помнік, давялося патраціць больш за чатыры з паловай мільёны беларускіх рублёў, — расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ўнітарнага прадпрыемства "Ваўкавыская камунальная гаспадарка" Мікалай Нарута.

Па факце здарэння Ваўкавыскі РАУС праводзіць праверку. Нагадаем, што памятны знак у гонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы быў усталяваны летась,16 ліпеня, і ўжо восенню пацярпеў ад вандалаў. 13 ліпеня гэтага года, да свята горада, помнік здолелі аднавіць. Мячы, якія і з`яўляюцца аб`ектам злачыннай цікавасці, зроблены з сілуміну (сплаў алюмінія з крэмніем).

Ганна Гарустовіч
Звязда, 19 ліпеня 2012
 
Дата публикации:19.07.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4798
 
Ключевые слова:
Грюнвальдская битва Вандализм Ваўкавыск
 
 


Комментарии