https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сямідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 верасня

У 1629 годзе было падпісана перамір`е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-1629 гадоў.
У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай гаворкі".
1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кампазітар і піяніст Джордж Гершвін і савецкі і расійскі акцёр Алег Басілашвілі.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго іменем казалі, што настаў час прыбіраць апошнія караняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.
Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер`е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

Sputnik, 26 верасня 2024
 
Дата публикации:26.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:92
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии