https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 104 дні.
Якія падзеі адбыліся 18 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 верасня

У 1651 годзе Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Рэчы Паспалітай Белацаркоўскі мір.
У 1772 годзе Расійская Імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія паведамілі ўладам Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі.
У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Вільню.
У 1919 годзе польскія войскі акупавалі Мінск.

Хто нарадзіўся 18 верасня

1998 год: Мікіта Куканенка, ваенны лётчык, Герой Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся французскі фізік і астраном Леон Фуко і шведская і амерыканская актрыса Грэта Гарбо.

18 верасня ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае прарока Захарыю і яго жонку, праведную Лізавету — бацькоў Іаана Хрысціцеля. Па паданні, у іх доўга не было дзяцей, пакуль Лізавеце не з`явіўся анёл, які распавёў, што ў яе з`явіцца сын, якому належыць выканаць вялікую місію – падрыхтаваць людзей да прыходу Хрыста. У гэты дзень маліліся святым аб зачацці і нараджэнні дзіцяці або пры складаных родах.

18 верасня ў народзе лічылася прыдатным для ўсялякіх гаданняў, прадказанняў і іншых чараўніцкіх спраў.

Назіралі за прыродай: калі на рабіне лісце ўжо пажоўкла, зіма будзе ранняя. Калі ягад на рабіне шмат – восень будзе дажджыстая.

Sputnik, 18 верасня 2024
 
Дата публикации:18.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:73
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии