https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 108 дзён.
Якія падзеі адбыліся 14 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 верасня

У 1408 годзе адбылося заключэнне "вечнага міру" паміж вялікім князём літоўскім Вітаўтам і вялікім князём маскоўскім Васілём I.
У 1557 годзе паміж ВКЛ і Інфлянтамі заключаны Пазвольскі дагавор.
У 1906 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар "Нашай долі".
У 1921 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка "Беларускія ведамасці" пад рэдакцыяй Максіма Гарэцкага.

Хто нарадзіўся 14 верасня

1884 год: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла.
1938 год: Леанід Левановіч, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Іаган Міхаэль Гайдн і паўднёвакарэйскі рэжысёр і сцэнарыст Пон Чжун Хо.

14 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сымона, які вядомы за тое, што стаў заснавальнікам стоўпнічаства. Святы пайшоў у Сірыйскую пустыню, пабудаваў там слуп вышынёй у некалькі метраў і стаў на ім жыць. На слупе Сымон не мог легчы і адпачыць, днём і ноччу ён стаяў там і маліўся.

У народзе верылі, што жыта, пасеянае ў гэты дзень, будзе высокім і не будзе баяцца павалу. Таксама забаранялася на Сымона малаціць, каб у будучым годзе ў жыце не было няпоўных каласоў.

Пра гэты дзень таксама казалі: "Сымон лета выпраўляе, баб`е лета наводзіць". Калі першая палова верасня была сухая, у астатнія месяцы восені варта чакаць дажджоў.

14 верасня лічылася спрыяльным для вяселляў і наваселляў.

Sputnik, 14 верасня 2024
 
Дата публикации:14.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии