https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 12 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 110 дзён.
Якія падзеі адбыліся 12 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 верасня

У 1683 годзе адбылася бітва пры Каленбергу, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену.
У 1733 годзе Станіслаў Ляшчынскі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
У 1832 годзе на Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам.

Хто нарадзіўся 12 верасня

1893 год: Паўліна Мядзёлка, дзеячка беларускай культуры.
1929 год: Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.
1945 год: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік-фантаст Станіслаў Лем, расійскі скрыпач, дырыжор Уладзімір Співакоў і французская спявачка Мілен Фармер.

12 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць свяціцеля Аляксандра, Патрыярха Канстанцінопальскага, а таксама вялебнага Аляксандра Свірскага і вялікага князя Аляксандра Неўскага.

У гэты дзень, наступны пасля Дня адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля, ужо не пасціліся, і на стале было багата страў з прадуктаў новага ўраджаю. Праца на агародзе і ў полі падыходзіла да завяршэння, увечары жанчыны збіраліся ў хаце, каб разам прасці і вышываць.

Назіралі ў гэты дзень за надвор`ем: калі пчолы ўжо пачалі запячатваць вуллі – зіма будзе халоднай, а калі ў паветры лятае павуцінне – у бліжэйшыя дні будзе цёпла.

Sputnik, 12 верасня 2024
 
Дата публикации:12.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии