https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы пазбаўлены пачуцця нацыянальнай перавагі, паколькі ведаюць, што значыць змагацца за сваю культуру і веру


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.
«Мне даводзіцца часта сустракацца з рознымі людзьмі. Але з савецкіх часоў я не прывык дзяліць іх па нацыянальнасцях. Для мяне няважна, дзе хто нарадзіўся. Я цаню ў людзях перш за ўсё прыстойнасць, дабрыню, працавітасць. Ды і беларусы пазбаўлены пачуцця нацыянальнай перавагі, паколькі ведаюць, што значыць змагацца за сваю культуру і веру», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў беларускім грамадстве няма размоў аб тытульнай нацыі, для беларусаў недапушчальны вопыт дзялення па нацыянальнай прыкмеце на грамадзян і неграмадзян, як у некаторых суседзяў.

«Ідэя народнага адзінства пранізвае ўсю нашу гісторыю. Тут спрадвеку знаходзілі прытулак людзі, якія ўцякалі ад рэлігійных войнаў, міжусобіц, ганенняў. А ў дні ліхалецця яны аб’ядноўваліся з мясцовым насельніцтвам, давалі адпор ворагу, перамагалі і разам будавалі сваё беларускае шчасце. Такі ключ да разумення шыфру жыцця на нашай зямлі — нашай з вамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 12 верасня 2024
 
Дата публикации:12.09.2024
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:88
 
Ключевые слова:
День народного единства
 
 


Комментарии