https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доля грамадскага электратранспарту ў Віцебскай вобласці складае 37%


Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Віцебшчына За чыстае паветра», прымеркаванай да Дня без аўтамабіля, паведаміў начальнік службы арганізацыі руху пасажырскіх і грузавых перавозак ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Пётр Кашкар.
«Доля электратранспарту, які выконвае гарадскія перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах у рухомым складзе ўсяго аблаўтатранса складае 37% ад агульнай колькасці ўсяго пасажырскага транспарту Віцебскай вобласці», — сказаў ён.

Начальнік службы арганізацыі руху пасажырскіх і грузавых перавозак прадпрыемства звярнуў увагу, што транспарт — адзін са складнікаў, якія наўпрост уплываюць на стан экалогіі. «На сённяшні дзень у "Віцебскаблаўтатранс" па складзе пасажырскага транспарту ўваходзіць 1014 адзінак транспарту і з іх 158 адзінак — электратранспарт: трамваі, тралейбусы і электробусы, — адзначыў Пётр Кашкар. — Гарадскім электрычным транспартам толькі па горадзе Віцебску абслугоўваецца каля 16 тралейбусных маршрутаў, сем трамвайных маршрутаў і адзін маршрут электробуса».

Згодна з комплекснай праграмай развіцця электратранспарту ў рэгіёне, яго колькасць павінна складаць 41%. «Улічваючы той транспарт, які ёсць у аблаўтатрансе, плюс камунальна-унітарнае прадпрыемства горада Наваполацка, — гэты складнік — 43,7%. Гэта значыць, мы на сённяшні дзень ўкладваемся ў тыя паказчыкі, якія даведзены нам гэтай комплекснай праграмай», — сказаў на заканчэнне Пётр Кашкар.

Прымеркаваная да Дня без аўтамабіля прэс-канферэнцыя «Віцебшчына за чыстае паветра» прайшла ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці.

Звязда, 13 верасня 2024
 
Дата публикации:13.09.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Віцебск Экология Электротранспорт
 
 


Комментарии