https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аб рэкамендацыях СААЗ і падтрымцы эканомікі - Наталля Качанава расказала, як у Беларусі змагаюцца з каранавірусам


Усе прымаемыя ў Беларусі меры па барацьбе з каранавірусам узгадняюцца з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"У Беларусі меры прымаюцца адэкватна сітуацыя, якая складваецца"

"Што датычыцца тых мер, якія зроблены ўжо сёння, то яны прымаюцца адэкватна той сітуацыі, якая складваецца ў нашай краіне. Гэта перш за ўсё. Але я хачу цвёрда запэўніць, што ўсе гэтыя меры ўзгадняюцца з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя", - расказала Наталля Качанава.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы папрасіў старшыню Савета Рэспублікі звязацца з СААЗ і запрасіць экспертаў у Беларусь, каб яны самі ацанілі работу беларускай аховы здароўя ў гэтым напрамку.

"Я ўжо звязалася з прадстаўнікамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Мінску, каб перагаварыць з прадстаўніком Еўрапейскага бюро. Ён сказаў, што ў нашай краіне выконваюцца ўсе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, - заявіла спікер. - Мы будзем рады, калі да нас прыедуць і яшчэ раз паглядзяць на тую сітуацыю, якая адбываецца ў нашай краіне па каранавірусе, каб нашы людзі яшчэ раз пачулі, правільна гэта ці няправільна (прымаюцца меры.). Гэта хвалюе іх".

Наталля Качанава адзначыла, што аб распаўсюджванні інфекцыі ў Беларусі ходзіць самая розная інфармацыя, часам праўдзівая, а часам і абсалютна лжывая. На яе думку, у грамадстве павінны не распаўсюджваць чуткі, а, наадварот, кансалідавацца і не перашкаджаць працаваць сістэме аховы здароўя.

"Мы павінны прыняць усе меры для таго, каб баланс захоўваўся: аказваючы дапамогу па каранавірусе, не забываць, што ёсць людзі, якія маюць іншыя хваробы", - сказала яна.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што беларускім медыкам цяпер і так даводзіцца няпроста, і паніка толькі ўскладняе сітуацыю.

"Разам змагацца з праблемай, а не ісці на канфрантацыю"
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі падтрымліваюць пажылых людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі па захваральнасці на каранавірус. Сацыяльныя службы і валанцёры дапамагаюць ім, у прыватнасці, з купляй лякарстваў і дастаўкай прадуктаў дадому.

"Актыўна падключыліся ўсе: і дэпутацкі корпус, і валанцёры, моладзь - гэта цудоўна. Вось так трэба працаваць, усім разам, каб змагацца з якой-небудзь праблемай, якая ўзнікае ў нашым грамадстве, а не ісці на канфрантацыю", - пераканана Наталля Качанава.

Разам з тым яна заўважыла, што не ўсе людзі звяртаюцца за падтрымкай, некаторыя, магчыма, саромеюцца. Але тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання гатовы падтрымаць усіх. "Нічога страшнага, калі пазвоняць і прапануюць сваю дапамогу. Але тут, зноў жа, трэба быць уважлівымі і пільнымі, таму што, на жаль, несумленныя людзі, якія ўмеюць зарабляць на чужым горы, таксама ёсць", - звярнула ўвагу спікер.

"Эканоміка павінна працаваць"

Адкрытая беларуская эканоміка цяпер знаходзіцца пад вялікім націскам з-за крызісу, які выклікала распаўсюджванне каранавіруса ў свеце. Ва ўрадзе прапрацоўваюць крокі па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу. Уключаны ў гэту работу і Савет Рэспублікі.

"Калі я сустракалася ў Віцебску з урачамі, са спецыялістамі, якія займаюцца сёння гэтай праблемай, яны ўсе адразу сказалі, што эканоміка павінна працаваць, прадпрыемствы павінны працаваць. Гэта абсалютна правільна", - лічыць Наталля Качанава. На думку спікера, пандэмія з часам пройдзе, і важна разумець, што будзе з эканомікай далей.

Меры, якія сёння разглядаюцца, паводле слоў спікера, датычацца падатковай і крэдытнай нагрузкі. У прыватнасці, планавалася надзяліць мясцовыя Саветы дэпутатаў правам рэгуляваць стаўкі падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць. Але старшыня Савета Рэспублікі растлумачыла: такое права ў іх ёсць і сёння. Аднак, з другога боку, гэтыя грашовыя пытанні ўжо адлюстраваны ў бюджэце краіны на бягучы год. "Не ведаю, наколькі гэта мера спрацуе, ва ўсякім выпадку ўрад прапануе яе", - дадала яна.

Не менш важнае пытанне харчовай бяспекі краіны, падкрэсліла Наталля Качанава. Але тут, паводле яе слоў, ніякіх праблем быць не павінна: у Беларусі вырабляецца дастатковая колькасць прадуктаў харчавання, акрамя таго, ёсць стабілізацыйныя запасы.

"Пакуль няма неабходнасці ў экстранных мерах"

"Меры павінны быць адэкватныя той сітуацыі, якая складваецца ў краіне. Можна ж было сёння ўсё закрыць, і далей што? Як жыць людзям? Людзі павінны харчавацца, людзям трэба працаваць, людзі павінны вучыцца, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - Калі браць лічбы, якія ёсць у нас, па захваральнасці на каранавірус і іншыя інфекцыйныя хваробы, яны сёння дазваляюць нам працаваць, і працаваць нармальна. Прымаць экстранныя меры, я думаю, пакуль няма неабходнасці".

1 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Кoличество переходов на страницу: 251