https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ва Украіне працавала 30 біялагічіных лабараторый пад кіраўніцтвам ЗША


На тэрыторыі Украіны сфармавалася сетка, якая ўключае больш за 30 біялагічных лабараторый. Аб гэтым днямі заявіў на брыфінгу начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл Расіі Ігар Кірылаў. Паводле яго слоў, гэтыя аб'екты, якія знаходзіліся ў Львове, Харкаве і Палтаве, працавалі з небяспечнымі ўзбуджальнікамі інфекцый «у рамках ваенна-біялагічнай праграмы пад кіраўніцтвам ЗША».

Па заказе Пентагона

Заказчыкам біялабараторый выступала ўпраўленне Міністэрства абароны ЗША па зніжэнні ваеннай пагрозы (DTRA). У праекце ўдзельнічала звязаная з Пентагонам кампанія Black and Veatch. У Львове займаліся ўзбуджальнікамі чумы, сібірскай язвы і бруцэлёзу, у Харкаве і Палтаве — дыфтэрыі, сальманелёзу і дызентэрыі. Пра гэта паведаміў і афіцыйны прадстаўнік расійскага Мінабароны генерал-маёр Ігар Канашэнкаў. Расія мае адпаведныя дакументы.

Дзейнасць біялабараторый ва Украіне, адзначылі ў Мінабароны РФ, прывяла да некіравальнага росту захворвання асабліва небяспечнымі інфекцыямі, усплёск якіх назіраюць з 2014-га. Павялічылася колькасць выпадкаў дыфтэрыі, краснухі, туберкулёзу, адзёру.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) унесла Украіну ў спіс краін з высокай рызыкай успышкі поліяміэліту.

Біялабараторыі закрывалі ў спешцы, растлумачылі ў ведамстве, з-за апасенняў Пентагона, што «расійскія эксперты пацвердзяць парушэнне Украінай і ЗША «Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні» (КБТЗ)», адзначыла rіa.ru.

Як вядома, ЗША ў 2001-м у аднабаковым парадку выйшлі з перагавораў па распрацоўцы дадатковага пратакола да КБТЗ, па якім назіраць за мікрабіялагічнай дзейнасцю ўсіх краін павінен быў незалежны орган — Тэхнічны сакратарыят.

«Адбылося гэта пасля таго, як амерыканскія вайскоўцы ўжылі на ўласнай тэрыторыі баявую біялагічную рэцэптуру штама сібірскай язвы Ames straіn, які ўстойлівы да ўсіх антыбіётыкаў і не паддаецца лячэнню. ЗША тады заявілі, што нібыта падвергліся нападу тэрарыстаў і адмовіліся ад міжнароднага кантролю за сваімі мікрабіялагічнымі даследаваннямі», — удакладніў rіa.ru акадэмік РАН, заслужаны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка.

Канвенцыю аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашванні запасаў біялагічнай і таксіннай зброі зацвердзілі ў 1972-м. Гэта адзіны міжнародны дакумент такога роду.

Паводле слоў Ігара Кірылава, на падставе выпрабавання лекаў і прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі з Украіны «вывезлі некалькі тысяч узораў сывараткі хворых, якія ў першую чаргу адносяцца да славянскага этнасу». Біяматэрыялы даставілі ў НДІ імя Уолтэра Рыда Сухапутных войскаў ЗША. Усе біялагічныя лабараторыі ва Украіне атрымалі задачу ад Міністэрства аховы здароўя поўнасцю знішчыць біяагенты, якія знаходзяцца ў лабараторыях. Як адзначыў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл Расіі, парадак ліквідацыі калекцый накіраваны на іх беззваротнае знішчэнне, паколькі, як відаць, усё неабходнае для прадаўжэння рэалізацыі ваенна-біялагічнай праграмы ўжо вывезена з тэрыторыі Украіны.

Верхавіна айсберга

«Ваенныя біялагічныя праграмы ЗША на Украіне могуць быць толькі верхавінай айсберга. Пад маркай супрацоўніцтва для скарачэння біялагічных рызык у сферы бяспекі і абароны сусветнай аховы здароўя ЗША кантралююць 336 лабараторый у 30 краінах свету. Амерыканскі бок таксама ажыццяўляў мноства ваенных біялагічных даследаванняў у лабараторыі Форт-Дэтрык», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Пасля распаду СССР у Грузіі, Казахстане, Таджыкістане і Узбекістане на базе савецкіх інстытутаў, якія з 1950-х займаліся інфекцыйнымі захворваннямі і распрацоўвалі вакцыны ад чумы, халеры і тыфу, адкрываліся амерыканскія даследчыя цэнтры. ЗША вылучылі сродкі на вывучэнне небяспечных хвароб. Але з умовай: амерыканскія спецыялісты таксама змогуць працаваць у лабараторыях. Штамы, сабраныя ў Цэнтральнай Азіі і на Каўказе, вывозілі на Захад. Гранты выдзялялі з бюджэту НАТА і Пентагона.

У Вашынгтоне запэўнівалі, што даследаванні вядуцца толькі ў мірных мэтах. Аднак пасля заявы былога міністра дзяржбяспекі Грузіі Ігара Гіяргадзэ разгарэўся скандал, згадала rіa.ru. Паводле слоў экс-міністра, супрацоўнікі цэнтра прызнаваліся, што выконвалі заказы Пентагона. Там ёсць «абсталяванне для распылення шкодных рэчываў і боепрыпасаў з біялагічна актыўным матэрыялам». Да таго ж у адным з цэнтраў памерлі дзясяткі пацыентаў, якія лячыліся ў ім. Экс-міністр не выключаў, што ў лабараторыі эксперыментавалі на людзях. У ЗША ўсё адмаўлялі.

На Цэнтральную рэферэнс-лабараторыю (ЦРЛ) у Алма-Аце Пентагон выдаткаваў 108 мільёнаў долараў. Гэты аб'ект лічыцца дзяржаўным і спецыялізуецца на вывучэнні характэрных для Казахстана штамаў вірусаў. Чатыры гады таму ў рэспубліцы зафіксавалі ўсплёск захворвання на менінгіт. Папаўзлі чуткі, што гэта эксперымент Вашынгтона. Падобныя біялабараторыі ёсць у Таджыкістане і Узбекістане, паведаміла rіa.ru. Іх таксама фінансавалі амерыканцы.

Восенню 2020-га сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў на сустрэчы з калегамі па ШАС паскардзіўся, што «Вашынгтон пад маркай эпідэміялагічнай дапамогі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва займаецца зборам біяданых». Кітай запатрабаваў закрыць усе амерыканскія даследчыя аб'екты ў Цэнтральнай Азіі.

У Мінабароны Расіі адзначылі, што апошнія два гады Германія для забеспячэння біялагічнай бяспекі на знешніх межах ЕС вывучала ва Украіне ўзбуджальнікаў конга-крымскай гемарагічнай ліхаманкі, лептастырозу, менінгіту і хантавірусаў.

Пагроза свету

Мінабароны ЗША абавязана азнаёміць сусветную супольнасць з тымі праграмамі, якія ажыццяўляліся на Украіне. Апошнія заявы Вашынгтона, у тым ліку намесніка дзяржсакратара Вікторыі Нуланд, не пакідаюць магчымасці ЗША адмаўчацца на гэты раз, заявіла на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

«А можна яшчэ пытанне задаць? А якім чынам гэта ўсё знішчалася? А ці знішчана гэта ўсё было?» — заявіла Захарава. «Хто шмат гадоў кіраваў Міністэрствам аховы здароўя Украіны? Памятаеце, так? З якой краіны прыехаў гэты цудоўны доктар, які ўзначаліў Міністэрства аховы здароўя? Я вельмі добра памятаю — з амерыканскага кантынента», — дадала яна.

«Вось вам і адказ на пытанне, якой аховай здароўя ва Украіне, хто і як і ў якіх мэтах займаўся», — сказала Захарава, дадаўшы, што «пытанне ж адкрытае». «А знішчылі ці не знішчылі?

І як гэта можна праверыць, гэтыя біяматэрыялы, зараз? А ці не патрапілі яны ў рукі экстрэмістаў? Нацыяналістаў? Хто дасць гэтыя гарантыі?» — заявіла дыпламат. Біялагічныя лабараторыі ЗША, якія знаходзяцца ва Украіне, нясуць пагрозу бяспецы ва ўсім свеце. Аб гэтым напісаў у сваім тэлеграм-канале старшыня Камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах Леанід Слуцкі.

Тым часам стала вядома, што старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў узбудзіць справу па факце распрацоўкі біялагічнай зброі на тэрыторыі Украіны, паведаміла ТАСС са спасылкай на прэс-службу СК Расіі.

Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 9 сакавіка 2022

Кoличество переходов на страницу: 209