https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Балівуд і БелАЗ. Гэтыя кірункі даюць станоўчую дынаміку супрацоўніцтва Беларусі з Індыяй


Рынак — велізарны

У кастрычніку мінулага года Беларуская калійная кампанія падпісала кантракт з індыйскімі партнёрамі на пастаўку калійных угнаенняў. Згодна з заключаным кантрактам, цана для Індыі склала 280 долараў за тону. Дзеянне дагавора заканчваецца ў канцы сакавіка гэтага года.

Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Беларусі Сангіты Бахадур, папярэдні кантракт прадугледжваў цану 290 долараў за тону і дзейнічаў паўгода. Дзеючы кантракт таксама быў заключаны на паўгода.

«Я думаю, што будучы кантракт будзе падоўжаны на такіх жа ўмовах, што і раней», — выказала ўпэўненасць Сангіта Бахадур.

Рынак калійных угнаенняў у Індыі з'яўляецца адным з самых прыярытэтных для Беларускай калійнай кампаніі, таму што займае першае месца ў свеце па аб'ёме.

Індыйскі фільм беларускай вытворчасці

Зняты Балівудам у Беларусі кінафільм будзе спрыяць прыцягненню індыйскіх турыстаў. Дыпламат расказала пра паспяховы беларуска-індыйскі праект у галіне кінематаграфіі і адзначыла, што гэта паслужыць пашырэнню цікавасці да Беларусі ў Індыі. «Фільм можа прыцягнуць большую колькасць турыстаў», — падкрэсліла яна, правёўшы паралель з Ісландыяй, у якой пасля знятага там фільма рэзка вырасла колькасць індыйскіх турыстаў. «Фільм дапаможа змясціць вашу краіну на турыстычныя карты для турыстаў Індыі», — упэўненая Сангіта Бахадур.

«Што датычыцца палітычных адносін паміж нашымі дзяржавамі, то яны заўсёды былі цёплыя і сяброўскія», — адзначыла спадарыня Бахадур.

Па словах пасла, візітаў і абменаў паміж Беларуссю і Індыяй летась не было, «але мы хочам нагнаць гэта сёлета». Плануюцца візіты на ўзроўні міністраў, запланаваны беларуска-індыйскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў.

Закранаючы візавую тэматыку, пасол нагадала, што Індыя ўвяла электронныя візы, кошт якіх складае 20 долараў, прытым што раней ён дасягаў 100 долараў. У цэлым кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі ўпэўненая, што двухбаковыя турыстычныя кантакты стануць больш актыўныя.

Нашы «цяжкавагавікі» і праграма ІTЕС

Індыйскі дыпламат таксама паведаміла, што яшчэ не падрыхтаваны канчатковыя лічбы па тавараабароце паміж нашымі краінамі за мінулы год. Аднак яна ўпэўненая, што яны значна павялічыліся і перавысілі суму 600 мільёнаў долараў.

Паказчыкі тавараабароту гэтага года будуць павялічаны за кошт новага кантракта БелАЗа на пастаўку буйной тэхнікі, а менавіта: 77 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 130 тон і 96 грузападымальнасцю 240 тон і больш. Па словах пасла, кожны самазвал каштуе ад 100 тысяч долараў, таму кантракт, падпісаны ў кастрычніку мінулага года, дазволіць тавараабароту паміж нашымі краінамі значна вырасці.

Больш за 330 беларускіх спецыялістаў з розных сфер прайшлі навучанне ў Індыі па праграме Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Індыя (ІTЕС). Па словах пасла, індыйская ўрадавая праграма карыстаецца вялікай папулярнасцю ў беларусаў. Штогод індыйскі бок выдзяляе для Беларусі каля15 стыпендый.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 25 студзеня 2020

Кoличество переходов на страницу: 337