https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што ў цяперашніх эпідэміялагічных умовах галоўнае зусім не статыстыка па колькасці захварэлых


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 мая на нарадзе ў Мінску.



"Будзем лячыць людзей, будзем глядзець, што будзе далей. Але хачу ў сувязі з тым, што я ўзняў гэта пытанне, катэгарычна папярэдзіць, што галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва. Усе гэтыя паказчыкі, кавідаўскія і нават пнеўманійныя, колькі ў нас там учора было, колькі сёння і якая дынаміка, - гэта ўсё адыдзе, гэта ўсе забудуць. А вось загінулыя людзі, якіх мы маглі выратаваць, але не выратавалі, - гэта застанецца. Жалезна трэба патрабаваць ад Міністэрства аховы здароўя і ўрачоў захавання жыцця людзей. Я аб гэтым у храме нядаўна гаварыў, і я гэта бяру на сур'ёзны кантроль", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, зразумела, чым больш шырока праводзіцца тэсціраванне, тым больш фіксуецца выпадкаў захворвання. Аднак галоўнае - удзяліць увагу захваральнасці на пнеўманіі, і не толькі на фоне каранавіруса.

"Учора я даў каманду, каб неадкладна прадставілі мне прагноз не па COVID-19 (у нас гэты прагноз ёсць), а па пнеўманіях. Па ўсіх пнеўманіях, у тым ліку кавідных, - сказаў ён. - У нас, і не толькі ў нас, усюды, праблема нумар адзін у лячэнні - гэта пнеўманіі".

Што датычыцца пнеўманій, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі ўжо няма такога прыросту, як было нават 2-3 тыдні таму. "Дай бог нам на гэтым узроўні вытрымаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адрэагаваў на інфармацыю, што ў бальніцах урачы, у прыватнасці размова ішла пра Гродзенскую вобласць, нібыта выпісваюць з бальніц людзей, якія не вылечыліся, на далечванне ў санаторыі.

"Хачу, каб усе разумелі, у чым сутнасць: мы лечым людзей у бальніцах, і маё няўхільнае, жорсткае патрабаванне да Міністэрства аховы здароўя і калектываў бальніц - ні ў якім разе ў інфекцыйных бальніцах не ператрымліваць людзей, якія выздараўліваюць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што закрытая абстаноўка інфекцыйных бальніц у тым ліку псіхалагічна ўздзейнічае на людзей, улічваючы немагчымасць нават выйсці на вуліцу. "Таму калі ёсць нармальная дынаміка ў лячэнні непасрэдна ў бальніцы, лечачыя ўрачы бачаць, што чалавек сябе нармальна адчувае, мы яго пераводзім на санаторна-курортнае лячэнне. Я даручаў: Аксакаўшчына (Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі.) і шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што размова ідзе менавіта аб далечванні, а не лячэнні.

Трэці ўзровень, прадоўжыў Прэзідэнт, - гэта тыя людзі, хто наглядаецца дома. Гэта датычыцца бессімптомных захворванняў, калі няма рызыкі заразіць іншых: "У Мінску, дапусцім, створана амаль 270 брыгад, якія ў сваіх раёнах трымаюць на кантролі пэўную колькасць гэтых людзей. І калі нейкае пагаршэнне, мы неадкладна іх шпіталізуем", - заявіў беларускі лідар.

"Вось такое замкнёнае кола, і гэта сябе апраўдала. Як толькі заўважылі, што недзе захварэў чалавек, неадкладна пачынаем тэсціраваць яго кантакты і ізаляваць. Ачаговы метад барацьбы, а не франтальны на ізаляцыю. Гэта асаблівасць сённяшняга лячэння ў Беларусі, і мы да гэтых метадаў прыйшлі паступова", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў Беларусі рэагуюць на захваральнасць зыходзячы з абстаноўкі, якая складваецца, і гэты метад ужо даў свой плён.

"Давайце без істэрыі, спакойна ў гэтым напрамку працаваць. Кадры расстаўлены", - заклікаў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час сістэма работы ў гэтым напрамку будзе праманіторана на розных узроўнях.

БЕЛТА, 12 мая 2020

Кoличество переходов на страницу: 320