Курс валютпокупкапродажа
USD334.67335.74
EUR393.64395.92
RUR5.675.73
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Пакрыццё з цяжкага бетону ўпершыню прыменена пры рэканструкцыі дарог у Беларусі


Укладка дарожнага пакрыцця з цяжкага бетону ўпершыню ў Беларусі прыменена пры рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі рэспубліканскага значэння Р23 Мінск-Мікашэвічы ў Слуцкім раёне, паведаміў начальнік упраўлення тэхнічнага нагляду РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр" Андрэй Ліс.

Заказчыкам рэканструкцыі ўчастка аўтадарогі Р23 у абход Слуцка (102-110,7 км) выступае РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", генеральным падрадчыкам - ААТ "ДБТ нумар 3" (Магілёў). Фінансуюцца работы за кошт крэдыту ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у памеры Br60 млн. Работы вядуцца без выхадных поўны светлавы дзень. Мэта - стварэнне ўчастка дарогі першай катэгорыі, па якой будзе рухацца транзітны транспарт.



"Тут будуць участкі з прывычным асфальтабетонным пакрыццём, але ёсць і тыя, дзе асфальтабетон заменены на цяжкі бетон. Такая тэхналогія пры рэканструкцыі дарог рэспубліканскага значэння прымяняецца ў Беларусі ўпершыню. Раней яна выкарыстоўвалася толькі на будаўніцтве ўчасткаў магістральнай другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска - М14", - сказаў Андрэй Ліс.

Таўшчыня ўдасканаленага пакрыцця на ўчастку трасы Р23, дзе прымяняецца цяжкі цэментабетон, складае 24 см.

Паводле разлікаў спецыялістаў, гэта пакрыццё будзе больш даўгавечным і дасць магчымасць падоўжыць эксплуатацыю ўчастка без правядзення капітальнага рамонту.

Праектная нагрузка на адну вось аўтамабіляў тут дасягае 11,5 т.

Прараб ДБУ нумар 12 ААТ "ДБТ нумар 5" Дзмітрый Мацяж растлумачыў, што бетон укладваецца ў два слаі метадам зрошчвання, задзейнічаны дзве бетонныя ўстаноўкі.

Укладка праводзіцца па тэхналогіі мытага бетону з арміраваннем. У выніку ўдаецца дабіцца такога эфекту, што тэкстура верхняй часткі становіцца шурпатай, практычна як на асфальтабетонным пакрыцці.
Тым самым павялічваецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай.

"Калі тэрмін службы асфальтабетоннага пакрыцця разлічаны на 8-10 гадоў да правядзення рамонту, то тэрмін службы пакрыцця з цяжкага бетону - да 25 гадоў. Да таго ж гэта пакрыццё дае магчымасць не ўстанаўліваць абмежаванні для руху ў залежнасці ад тэмпературы паветра", - канкрэтызаваў ён.

Пры ўладкаванні дарожнага пакрыцця з цяжкага бетону прымяняюцца айчынныя матэрыялы. У гатовай сумесі абавязкова прысутнічаюць пластыфікуючыя дабаўкі для аблягчэння ўкладкі.

Набор разліковай трываласці пакрыццём з цяжкага бетону роўны 28 суткам. Магутнасці тэхналагічных машын даюць магчымасць укладваць на рэканструюемым участку дарогі Р23 у гадзіну 60 м бетону.

Кантроль трываласці пакрыцця праходзіць на двух узроўнях: як непасрэдна вытворцамі работ, так і спецыялістамі тэхнічнага нагляду РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр".

На гэты час гатовы адрэзак у памеры 2,5 км у напрамку руху на Мікашэвічы. Ход далейшых работ у многім будуць вызначаць умовы надвор'я.

Пры рэканструкцыі ўчастка дарогі тут з'явяцца штучныя збудаванні, у тым ліку два пуцеправоды, два масты, 18 водапрапускных труб, транспартная развязка, жывёлапрагон, бар'ерныя агароджы, 74 м шумазасцерагальнага экрана, падземны пешаходны пераход, два аўтобусныя павільёны і інш.

Асноўнай умовай для ўладкавання дарог першай катэгорыі з'яўляецца інтэнсіўнасць руху па іх 10 тыс. атамабіляў за суткі.

Пачатак рэканструкцыі аўтадарогі Р23 якраз і быў звязаны з павелічэннем руху па ёй грузавога транспарту ў напрамку прамысловых прадпрыемстваў "Беларуськалій" і "Граніт".

Аднак не апошнюю ролю ў пачатку капітальных работ адыгралі звароты грамадзян. У 2012 годзе рэканструкцыя ўчастка Р23 пачалася пад эгідай капітальнага рамонту, аднак затым было прынята рашэнне аб рэканструкцыі. Першы рэканструяваны ўчастак - 67,2-74 км. Генеральным падрадчыкам выступіла ААТ "ДБТ нумар 5". Аб'ект быў уведзены ў строй у снежні 2014 года.

Пры ўладкаванні дарожнага адзення тут як інавацыя прымянялася асфальтабетонная шчэбенева-масцікавая сумесь з выкарыстаннем гумава-бітумнага вяжучага на верхнім слоі пакрыцця.

Таксама прымянялася арміруючая праслойка з геасеткі на мяжы кантакту шчэбеневай асновы і пясчанага слоя, што дае магчымасць выключаюць узаемапранікненне шчэбеню і пяску, зменшыць таўшчыню шчэбеневага слоя, адмовіцца ад уладкавання тэхналагічнага слоя з пясчана-гравійнай сумесі.

Інавацыі прымяняліся і пры ўмацаванні дна кюветаў. У выніку дарога была рэканструявана па параметрах першай катэгорый з уладкаваннем дзвюх палос для руху аўтатранспарту ў кожным напрамку.

Акрамя стандартнай металічнай бар'ернай агароджы першай групы, што раздзяляе транспартныя патокі процілеглых напрамкаў, ёсць пешаходныя пераходы, абсталяваныя светлафорам з жоўтым мігаючым сігналам.

Таксама на некаторых участках ёсць агароджа другой групы, выкананая з ацынкаванай сеткі, якая не дае магчымасці пешаходам пераходзіць дарогу ў неабсталяваным для гэтага месцы. Агароджы трэцяй групы перашкаджаюць з'яўленню на праезнай частцы дзікіх жывёл.

Кошт рэканструкцыі склаў Br20,2 млн. Канструкцыя дарожнага адзення, якое было прыменена, дала магчымасць давесці дазволеную нагрузку на адну вось аўтамабіля 11,5 т.

Наяўнасць цяпер дзвюх палос у кожным напрамку дае магчымасць рухацца па рэканструяваных участках да 100 км/гадз грузавому аўтатранспарту і да 120 км/гадз - легкавому.

Пры павышэнні скораснага рэжыму павысілася і бяспечнасць руху. У найбольш небяспечных месцах, а таксама ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ з'явіліся паэтапныя пешаходныя пераходы, якія не даюць магчымасці перасякаць праезную частку пад прамым вуглом.

Таксама абсталяваны ўчасткі з электраасвятленнем, металічнай поручневай агароджай. У якасці эксперыменту некаторыя агароджы раздзяляльнай паласы выкананы жалезабетоннымі дэльта-блокамі ў мэтах прадухілення выезду транспарту на сустрэчную паласу.

Рэалізацыя праекта рэканструкцыі ўчастка дарогі з 74 па 102 км па параметрах першай катэгорыі была падзелена на тры чаргі. Усе яны ўведзены ў строй у лістападзе-снежні 2016 года. У цэлым работы праводзіліся па прынцыпе, аналагічным таму, які прымяняўся на першым участку рэканструкцыі.

Генпадрадчыкамі работ сталі ААТ "ДБТ нумар 5" і ДП "Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама".

Пры рэканструкцыі гэтага ўчастка пабудавана транспартная развязка, чатыры масты, некалькі падземных пешаходных пераходаў, мясцовыя праезды, пляцоўка для адпачынку, навес для гандлю.

Паблізу жылой забудовы, устаноў адукацыі ўзведзены шумазасцерагальныя экраны з мэтай змяншэння шумавой нагрузкі на жыльцоў прылеглых тэрыторый. Экраны эстэтычна аформлены. Яны таксама служаць перашкодай для з'яўлення птушак на праезнай частцы. Усяго прадугледжана шэсць чэргаў рэканструкцыі аўтадарогі Р23.

4 кастрычніка 2017, Слуцкі раён
БЕЛТА

Кoличество переходов на страницу: 79