Белорусский портал в Казахстане

Камітэт Сейма Літвы адобрыў прапанову пазбаўляць беларусаў пасведчання на права жыхарства за паездкі на радзіму



Аб гэтым піша літоўская газета Respublika.

Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Літвы сёння адобрыў прапанову па абмежаванні колькасці паездак расіян і беларусаў на радзіму. 

Было вырашана, што пасведчанне на права жыхарства, выдадзенае грамадзянам РФ і Беларусі, будзе анулявацца ў выпадку, калі гэтыя асобы будуць ездзіць на радзіму больш за адзін раз у тры месяцы.

"Дазволы, выдадзеныя грамадзянам Расійскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, анулююцца, калі будзе ўстаноўлена, што яны выязджалі ў Расійскую Федэрацыю або Рэспубліку Беларусь больш за адзін раз за тры месяцы і тым самым уяўлялі пагрозу бяспецы Літвы", - заявіў адзін са складальнікаў заключэння Ёнас Яруціс.

Цяпер гэту прапанову па ліміце паездак павінен разгледзець літоўскі Сейм.

Раней у Літве заяўлялі, што хочуць дазваляць паездкі беларусаў з пасведчаннем на права жыхарства на радзіму не часцей за адзін раз у год.

17 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1/73725
Текущая дата: 14.06.2024