Белорусский портал в Казахстане

Крызіс у Францыі нанясе ўдар у самае сэрца еўразоны



Крызіс у Францыі можа стаць больш істотнай пагрозай для Еўрапейскага саюза, чым выхад са структур ЕС Вялікабрытаніі, піша агенцтва Bloomberg.

«Маштабны крызіс у Францыі можа ў канчатковым рахунку прадстаўляць больш сур’ёзную небяспеку для саюза, паколькі ён нанясе ўдар у самае сэрца еўразоны», — піша Bloomberg.

Спасылаючыся на неназванага дыпламата, выданне падкрэслівае, што пагрозы ў Францыі зараз з’яўляюцца «асноўнай тэмай кожнай размовы ў Бруселі». Аднак Bloomberg адзначае, што каманда прэзідэнта Макрона не лічыць досвед Brexit прымянімым да Францыі.

Крыніцы агенцтва, якія падзяляюць гэты пункт гледжання, мяркуюць, што неабходна засяродзіцца на эканамічных рызыках, звязаных з кампаніяй правай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» (RN). На іх думку, гэта можа садзейнічаць росту рэйтынгу кааліцыі прэзідэнта Эмануэля Макрона.

Звязда, 16 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1/74473
Текущая дата: 29.06.2024