Белорусский портал в Казахстане

Беларус Кацянёў перамог на этапе Кубка Азіі па трыятлоне ў Туркестане



Беларускі спартсмен Мікіта Кацянёў стаў пераможцам этапу Кубка Азіі па трыятлоне, які праходзіў у казахстанскім Туркестане, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у мужчынскіх спаборніцтвах прынялі спартсмены з Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана, а таксама адзіны прадстаўнік беларускай каманды Мікіта Кацянёў. Заплыў на 1,5 тыс. м беларус скончыў чацвёртым, пасля велагонкі на 40 км падняўся на другое месца, а бегавую дыстанцыю ў 10 км завяршыў ужо на першым месцы. На фінішы Кацянёў усяго на тры секунды апярэдзіў мясцовага атлета Тэмірлана Тэмірава, тройку замкнуў Джэрэмі Куіндас з Узбекістана.

Звязда, 29 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/10/75347
Текущая дата: 14.11.2024