Белорусский портал в Казахстане

Эксперты СНД працягваюць працаваць над пратаколам аб механізме перадачы наркотыкаў, зброі і ўзрыўчаткі — рэчавых доказаў па крымінальных справах



Як паведаміла прэс-служба выканкама, падчас сустрэчы эксперты маюць намер разгледзець заўвагі і прапановы да праекта пратакола, што паступілі ад краін пасля ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення дакумента.

У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 30—31 студзеня пройдзе дадатковае пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта пратакола аб механізме перадачы кампетэнтнымі органамі дзяржаў — удзельніц Садружнасці наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прыстасаванняў, якія з`яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах.

Згодна з пратаколам, краіны праз свае кампетэнтныя органы будуць перадаваць адна адной наркотыкі, зброю, якія з`яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах, разам з матэрыяламі крымінальнай справы для далейшага расследавання. Такі абмен будзе рабіцца на падставе запытаў паміж кампетэнтнымі органамі бакоў.

Плануецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект пратакола будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1001/19156
Текущая дата: 19.11.2024