Белорусский портал в Казахстане

У штаце Нью-Ёрк абвешчанае надзвычайнае становішча



Губэрнатар штату Нью-Ёрк у ЗША Эндру Куома абвесьціў у суботу ў штаце надзвычайнае эпідэмічнае становішча з-за цяжкай эпідэміі грыпу.

Ён указам спыніў на месяц дзеяньне закону штата, які забараняе ў аптэках прадаваць вакцыны ад грыпу для дзяцей да 18 гадоў.

У штаце ужо зарэгістравалі каля 20 тысяч выпадкаў захворваньняў на грып — больш чым у чатыры разы больш, чым за ўвесь папярэдні грыпозны сэзон.

У пятніцу Цэнтр кантролю за захворваньнямі ЗША абвесціў, што ў краіне ў разгары эпідэмія грыпу, якая зараз распаўсюдзілася на 47 зь 50 штатаў.

Радыё Свабода, 13 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1007/18896
Текущая дата: 19.11.2024