Гэтым разам узнагароды міні-першынства аспрэчаць 8 каманд, якія падзялілі на два квартэты.
Беларусь будзе прэзентаваць каманда Прэзідэнта. У групавым турніры гаспадары сустрэнуцца з аматарскімі зборнымі Чэхіі, Швейцарыі і Канады. Адметна, што гульні турніру прымуць тры пляцоўкі. І калі паядынкі групавой стадыі пройдуць у Палацы спорту і ў Лядовым палацы, фінал, матч за трэцяе месца адбудуцца на 15-тысячнай "Мінск-Арэне".
Відавочна, што ў чарговы раз аматары хакея будуць чакаць сустрэчу, якая штогод збірае шмат наведвальнікаў. Але ці здолеюць беларусы зноў сустрэцца з расіянамі, даведаемся ў фінальны дзень — 7 студзеня. А пакуль нагадаем, што апошні паядынак гэтых каманд на Калядным турніры летась скончыўся ўпэўненай перамогай Беларусі — 4:1, якая 6 разоў перамагала ў вышэйзгаданым першынстве. І толькі двойчы чэмпіёнамі станавіліся нашы ўсходнія суседзі.
Па словах старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Яўгена Ворсіна, у параўнанні з папярэднім годам арганізатары турніру правялі ратацыю удзельнікаў, паколькі фармат і тэрміны спаборніцтваў не дазваляюць прыняць удзел у іх усім жадаючым. "Прыемна, калі такія знакавыя мерапрыемствы, якім, несумненна, з`яўляецца і наш міжнародны турнір, карыстаюцца вялікім поспехам. Сёлетні Калядны турнір стане ўжо дзявятым, але мы кожны год рыхтуемся да гэтага мерапрыемства так, як быццам праводзім яго ў першы раз. Загадзя выходзім на сувязь з усімі камандамі, бо ў сувязі з навагоднімі святамі ёсць нямала праблем са своечасовым прыбыццём удзельнікаў, з фарміраваннем саміх каманд. Хацелася б падзякаваць усім удзельнікам за тое, што ні адна з запрошаных каманд не адмовілася ад удзелу. Больш за тое, штогод жадаючых выступіць у калядным турніры становіцца больш.
Звязда, 4 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1009/18735
Текущая дата: 19.11.2024