Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Як адзначаецца ў паведамленні, 19 снежня Лукашэнка возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, пасяджэнні Міждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭС, а таксама пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Чакаецца, што на сесіі СКБ АДКБ будуць падведзены вынікі дзейнасці арганізацыі за 2012 год, вызначаны прыярытэтныя кірункі працы на наступны год, абмеркаваны тэндэнцыі развіцця міжнароднага становішча і меры па ўдасканаленні сістэмы калектыўнай бяспекі.
Падчас пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС плануецца разгледзець актуальныя пытанні дзейнасці супольнасці, выканання і планавання яго бюджэту.
На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўвага прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі будзе сканцэнтравана на пытаннях далейшага развіцця і паглыбленні інтэграцыйных працэсаў, скіраваных на фарміраванне да пачатку 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза. Прэзідэнты плануюць падпісаць шэраг сумесных дакументаў.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1014/18464
Текущая дата: 19.11.2024