Незвычайны груз з перавышэннем радыяцыйнага фону быў выяўлены 6 снежня на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, грамадзянін Расіі ўязджаў у краіну на сваёй "Аўдзі" праз пункт пропуску "Новая Гута". Пры правядзенні ўсіх відаў кантролю пагранічны нарад зафіксаваў значнае перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыі 11,6 мкЗв/гадз — пры дапушчальнай норме 1 мкЗв/гадз.
Іншамарка была неадкладна абследаваная спецыяльнымі прыборамі дазіметрычнага кантролю, вымярэнні паказалі, што крыніца выпраменьвання знаходзіцца ў багажніку аўтамашыны. Група спецыялістаў радыеметрычнай лабараторыі Гомельскай пагранічнай групы, якая прыбыла на месца, выявіла, што "фаніць" механізм гадзінніка. Такое перавышэнне даў радый-226, які знаходзіўся ў корпусе.
Паводле слоў уладальніка прадмета, яны з маці вярталіся з Хмяльніцкага дамоў у Пскоў. Ва Украіне яны гасцявалі ў сваяка — ваеннага пенсіянера. Той і паднёс ім такі падарунак, не падазраючы пра яго небяспечнае начынне.
Паводле меркавання экспертаў, такі механізм устанаўліваецца на падводных лодках і караблях з ядзернай сілавой устаноўкай. Ён не ўяўляе пагрозы жыццю і здароўю людзей, пакуль знаходзіцца на адлегласці больш за метр і яго герметычнасць не парушаная.
Прыбор перададзены ў Гомельскую мытню.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1018/18232
Текущая дата: 19.11.2024