Белорусский портал в Казахстане

У Гродне здадзены дом для памежнікаў



28 лістапада ва ўрачыстай абстаноўцы здадзены ў эксплуатацыю дом для сем`яў памежнікаў у Гродне.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, ключы ад новых кватэр атрымалі больш чым 100 ваеннаслужачых, якія праходзяць службу як ў падраздзяленнях пагранічнай групы, так і ў падраздзяленнях мяжы — у аддзяленнях пагранічнага кантролю, на пагранічных заставах і пастах.

Усяго з 2000 года для памежнікаў у абласным цэнтры ўжо пабудавана шэсць жыллёва-будаўнічых кааператываў. А ў чарзе на будаўніцтва жылля ў Гродзенскай пагранічнай групе цяпер знаходзіцца каля 300 ваеннаслужачых.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1024/17989
Текущая дата: 19.11.2024