Белорусский портал в Казахстане

Беларусь павінна быць абавязкова ўключана ў перагаворы аб міры ва Украіне



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка.

У чэрвені сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што перагаворы ўжо рыхтуюцца, пры гэтым ён не выключыў удзелу беларускага боку ў перагаворным працэсе.

"Гэта такое завуаліраванае запрашэнне вам для ўдзелу ў гэтых перагаворах, калі яны адбудуцца?" - пацікавілася журналістка ў кіраўніка дзяржавы.

"Гэта не мне пытанне. Трэба Данілава спытаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што слухаў гэту заяву. "Мы мяжуем з Украінай, мы фактычна "суагрэсары", як прынята ў вас і на Захадзе гаварыць. Зразумела, там ёсць нашы інтарэсы, і нашу пазіцыю павінны чуць. Таму я не выключаю, што Беларусь (на якім узроўні - гэта не абмяркоўваецца сёння) абавязана, павінна быць уключана ў перагаворны працэс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта прынясе толькі станоўчы эфект. "Таму цалкам магчыма", - дадаў Прэзідэнт.

17 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/103/70630
Текущая дата: 17.11.2024