Такое рашэнне прынята Аляксандрам Лукашэнкам 9 лістапада, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Пра рашэнне Лукашэнкі пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў. Ён адзначыў, што ў сваіх выступленнях генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. "Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць пільнага расследавання", — заявіў высокапастаўлены чыноўнік.
"У гэтай сувязі прэзідэнт прыняў рашэнне вызваліць генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі і залічыць яго ў распараджэнне старшыні КДБ", — паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі.
"Выконваць абавязкі старшыні КДБ даручана мне. Але гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля завяршэння расследавання не можа вярнуцца на гэтую пасаду. Калі расследаванне пакажа кампетэнтнасць яго і іншых службовых асоб, то несумненна ён будзе вернуты на гэтую пасаду. Гэта зроблена для таго, каб расследаванне было праведзена максімальна аб`ектыўна, — удакладніў Мальцаў. — Расследаванне даручана праводзіць генеральнаму пракурору. Таксама да гэтай працы будзе падключаны Следчы камітэт".
Нагадаем, інфармацыя пра самагубства 47-гадовага супрацоўніка УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці, начальніка Мінскага міжрайаддзела з`явілася 2 лістапада. Гэтае паведамленне і ў КДБ, і ў Следчым камітэце каментаваць катэгарычна адмовіліся.
Даведка БелаПАН. Зайцаў Вадзім Юр`евіч нарадзіўся ў 1964 годзе ва Украіне. У 1986 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР, у 1997 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранслужбы Расіі, у 2004 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сіл РФ. Генерал-лейтэнант.
Праходзіў службу на розных пасадах у пагранічных войсках: ад намесніка начальніка пагранічнай заставы да начальніка пагранічнага атрада, ад старшага афіцэра аддзела штаба да першага намесніка начальніка штаба Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў (ДКПВ) Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2005 года — намеснік старшыні ДКПВ — начальнік галоўнага ўпраўлення, з красавіка 2007 года — першы намеснік старшыні ДКПВ — начальнік штаба.
29 верасня 2007 года быў прызначаны ўказам прэзідэнта першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранкамітэта — начальнікам галоўнага ўпраўлення.
На пасаду старшыні КДБ быў прызначаны 15 ліпеня 2008 года, змяніў Юрыя Жадобіна.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1034/17521
Текущая дата: 19.11.2024