Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Валерыя Хвацік стала чэмпіёнкай ІІ Гульняў краін СНД па тайландскім боксе



Беларуска Валерыя Хвацік заваявала залаты медаль турніру па тайландскім боксе на ІІ Гульнях краін СНД.

Сёння ў фінальным баі вагавой катэгорыі да 51 кг беларуская спартсменка перамагла расіянку Аліну Герасімаву.

Беларусы сёння выступяць яшчэ ў васьмі паядынках за золата Гульняў: Лізавета Жыгера (60 кг), Раман Паўлавец (51 кг), Арцём Варывоцкі (57 кг), Данііл Ярмоленка (60 кг), Міхаіл Якімовіч (63,5 кг), Сямён Ступакевіч (75 кг), Мікіта Кокаш (86 кг), Дзмітрый Шэльманаў (звыш 91 кг).

На рынгу Летняга амфітэатра ў Віцебску выступаюць спартсмены з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Азербайджана.

13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/104/70479
Текущая дата: 17.11.2024