Белорусский портал в Казахстане

Беларус Мікіта Кокаш заваяваў золата ІІ Гульняў краін СНД



Беларускія спартсмены прадаўжаюць заваёўваць узнагароды ў турніры па тайландскім боксе на ІІ Гульнях краін СНД.

У фінальным баі вагавой катэгорыі да 86 кг беларус Мікіта Кокаш перамог Самандара Іскендэрава з Азербайджана.

У вырашальным паядынку за золата ў вагавой катэгорыі да 75 кг беларускі спартсмен Сямён Ступакевіч саступіў расіяніну Мікіту Максімцу. У апошнім баі ў суперцяжкай вагавой катэгорыі звыш 91 кг беларус Дзмітрый Шэльманаў прайграў расійскаму атлету Максіму Рыжкову.

Такім чынам, на II Гульнях краін СНД беларускія майстры тайландскага бокса сталі ўладальнікамі 13 узнагарод, чатыры з якіх вышэйшай пробы.

13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/104/70487
Текущая дата: 17.11.2024