У Магілёве ў спартыўным комплексе "Алімпіец" падышлі да завяршэння спаборніцтвы па каратэ ў рамках ІІ Гульняў краін СНД.
Чарговы медаль беларускай камандзе па каратэ прынесла Марыя Азарава, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 61 кг. На стадыі паўфіналу беларуска была мацнейшай за Зулхумор Турсуналіеву з Узбекістана, а ў фінальным баі саперніцай нашай каратысткі стала прадстаўніца Казахстана Ніколь Цэнгель. Дзяўчаты правялі роўны паядынак, у якім з розніцай усяго ў адзін бал перамагла казахстанская спартсменка (3:2). У Марыі Азаравай - срэбра. Напярэдадні ўзнагароды гэтай жа пробы дасталіся беларусам Максіму Кашырскаму і Ірыне Шарыхінай.
Раней у нядзелю бронзавыя медалі турніру па каратэ на II Гульнях краін СНД заваявалі нашы Віялета Навіцкая (да 61 кг), Вольга Раманюк (да 68 кг), Мікіта Кірыевіч (да 84 кг) і Мікіта Гайко (звыш 84 кг). Па выніках учарашняга дня прадстаўнікі беларускай каманды таксама выйгралі пяць узнагарод.
13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/104/70506
Текущая дата: 17.11.2024