Колькасць новых выпадкаў заражэння COVID-19 за апошні месяц вырасла ў свеце на 80%, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя па COVID-19.
Адзначаецца, што за апошнія 28 дзён (з 10 ліпеня па 6 жніўня) ва ўсім свеце было зарэгістравана амаль 1,5 млн новых выпадкаў заражэння каранавірусам, што на 80% больш, чым за папярэднія 28 дзён. На 57% зменшылася колькасць смяротных зыходаў ад захворвання.
На працягу дадзенага 28-дзённага перыяду 44% краін (103 з 234) паведамілі СААЗ як мінімум аб адным выпадку захворвання.
У СААЗ адзначылі, што пяць рэгіёнаў паведамілі аб памяншэнні колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам і смерцяў ад яго. Адначасова ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне назіраецца павелічэнне колькасці заражаных. Там жа фіксуецца зніжэнне колькасці смерцяў.
Раней СААЗ папярэдзіла аб актыўным распаўсюджванні ў свеце новага штаму каранавіруса EG.5. Аднак, паводле дадзеных арганізацыі, рызыка, які ўяўляе EG.5 для людзей «на глабальным узроўні», расцэньваецца як нізкі. Пакуль не паступала інфармацыі пра змены цяжкасці захворвання. З-за сваіх характарыстык EG.5 «можа выклікаць рост захворвання і стаць дамінуючым у некаторых краінах ці нават ва ўсім свеце».
Звязда, 11 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/105/70429
Текущая дата: 17.11.2024