У Беларусі за студзень — чэрвень 2023 года зарэгістравана 763 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Паказчык захворвання за паўгода склаў 8,3 выпадка на 100 тыс.насельніцтва, што ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года ніжэй на 11%.
Больш за ўсё выпадкаў ВІЧ — інфекцыі за студзень-чэрвень выяўлена ў Гомельскай вобласці — 211 і Мінску — 164. У Брэсцкай вобласці зарэгістравана 68 выпадкаў, Віцебскай — 61, Гродзенскай — 62, Мінскай — 99, Магілёўскай — 98.
Па кумулятыўных дадзеных (з 1987 года), у краіне зарэгістравана 34 406 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
У эпідэмічны працэс ўцягнутыя ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак упершыню вірус выяўляюць у асноўным у людзей старэйшых за 30 гадоў. На гэты ўзрост прыйшлося 87,4% выпадкаў, зарэгістраваных за паўгода.
На працягу першага паўгоддзя палавым шляхам інфікаваныя 82,6% людзей, на долю парэнтэральных шляху перадачы ВІЧ прыйшлося 15,1%. Удзельная вага жанчын, уцягнутых у эпідпрацэс па ВІЧ-інфекцыі, склала 39,6%. У 42,5% выпадкаў вірус упершыню выяўлены ў прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў і служачых.
Звязда, 7 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/106/70432
Текущая дата: 17.11.2024