Беларускі барэц Уладзіслаў Дуброўскі стаў уладальнікам бронзавага медаля юніёрскага чэмпіянату свету (U-17), які праходзіць у Стамбуле.
У схватцы за бронзу ў вагавой катэгорыі 80 кг па грэка-рымскай барацьбе беларус выйграў у іранскага барца Алірэзы Абасі. Сёння яшчэ адзін беларускі барэц Кірыл Валеўскі пазмагаецца з прадстаўніком Расіі Мінгіянам Гараевым за бронзу ў вагавой катэгорыі 60 кг. У паўфінале беларуса абыграў грузінскі барэц Саба Сурманідзэ.
Юніёрскае першынство планеты фінішуе 6 жніўня.
Звязда, 2 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/109/70305
Текущая дата: 18.11.2024