Пра гэта заявілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Абвінавачванні ў парушэнні граніцы Польшчы верталётамі Мі-24 і Мі-8 беларускіх ВПС і войскаў СПА з’яўляюцца надуманымі. Яны былі зробленыя польскім вайскова-палітычным кіраўніцтвам для чарговага апраўдання нарошчвання сіл і сродкаў ля беларускай граніцы.
Як падкрэслілі ў Мінабароны, яшчэ з раніцы 1 жніўня аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы супакойвала грамадзян заявамі аб тым, што польскія радары не фіксавалі парушэнні дзяржграніцы. «Да вечара (мабыць, параіўшыся са сваімі заакіянскімі гаспадарамі) ужо паведамілі, што «перасячэнне граніцы адбывалася на вельмі нізкай вышыні, што перашкаджала выяўленню радыёлакацыйнымі сістэмамі», — адзначылі ў беларускім вайсковым ведамстве.
«Паведамленне, не пацверджанае дадзенымі аб’ектыўнага кантролю з боку Польшчы, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь разглядае ў стылі „адна бабка сказала“ і адзначае, што парушэнні паветранай прасторы верталётамі Мі-24 і Мі-8 не было», — заявілі ў Мінабароны.
Звязда, 2 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/109/70333
Текущая дата: 18.11.2024